Вы тут

У Сабаленка ў Кітаі будуць два фіналы, першы з іх — раніцай у суботу

Элізэ Мертэнс і Арына Сабаленка / Reuters

У Арыны Сабаленка на тэнісным турніры ў кітайскім Ухані будуць два фіналы. Беларуская тэнісістка паспрабуе перамагчы на турніры ва Ухані і ў адзіночным, і ў парным разрадах. Пасля перамогі ў паўфінале над першай ракеткай свету аўстралійкай Эшлі Барці (7:5, 6:4) Сабаленка выйшла ў фінал адзіночнага разраду, у якім сустрэнецца з амерыканкай Элісан Рыске. Пазней Арына разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі лёгка выйграла паўфінальны паядынак у парным разрадзе ў Лены Грэнефельд з Германіі і Дэмі Схюрс з Галандыі — 6:2, 6:1. У фінале іх чакае кітайска-расійскі дуэт Ін-Ін Дуань / Вераніка Кудзерметава.

Матч Сабаленка і Рыске тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры. Ён пачнецца 28 верасня ў 11:30 паводле беларускага часу. Летась Арына была пераможцай тэніснага турніру ва Ухані ў адзіночным разрадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.