Вы тут

У Рускай праваслаўнай царкве змянілі правілы хрышчэння

vkurier.by

У Рускай праваслаўнай царкве змянілі правілы хрышчэння. Цяпер дзяцей можна хрысціць пад імёнамі замежных святых, якія шануюцца ў любой з памесных праваслаўных цэркваў. Такое рашэнне было прынятае 26 снежня на пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ, інфармуе patriarchia.ru.

Цікава, што з канца 2017-га над гэтым пытаннем працавала камісія, старшынёй якой быў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Яе распрацоўкі былі падрыхтаваныя да лета 2019 года. У выніку прапановы камісіі былі прынятыя. Цяпер у праваслаўных цэрквах святары могуць хрысціць Джонаў і Жаннаў. Больш падрабязна можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.