У рэгіёнах затрымліваюць незалежных журналістаў

У рэгіёнах затрымліваюць незалежных журналістаў

У рэгіёнах Беларусь затрымліваюць незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. Паводле Радыё Свабода, карэспандэнтку Вольгу Чайчыц і апэратара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Барысаве ў цэнтры горада, калі яны былі ў жывым эфіры. Журналістаў павезлі ў Барысаўскі РАУС на так званым службовым аўтамабілі без апазнавальных знакаў органаў унутраных справаў.

Чайчыц і Кавалёў прыбылі асвятляць магчымую сацыяльную акцыю пратэсту, да якой напярэдадні заклікалі беларускія анархісты ў розных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Барысаве.

Па дарозе з Віцебску ў Наваполацк у Шумілінскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль з незалежнымі журналістамі Сяргеем Русецкім і Уладзімерам Лунёвым.

Спачатку іх абвінавацілі ў парушэнні правілаў дарожнага руху і адпусцілі. Пазней іх зноў затрымалі ўжо ў Полацкім раёне і павезлі ў Полацкі РУУС.

У Кобрыне затрыманы міліцыяй незалежны журналіст Алесь Ляўчук, якія супрацоўнічае з “Белсатам”. Разам з ім затрыманая журналістка Мілана Харытонава, яго жонка.

Таксама ДАІ спыніла незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага, які кіраваўся на магчымую акцыю сацыяльнага пратэсту ў Мазыры.

Незалежную журналістку з Гомелю Ларысу Шчыракову затрымалі ў Рэчыцы па дарозе ў Мазыр. Міліцыянты прад’явілі “арыенціроўку” на падазраваную ў крадзяжы асобу. У дакумэнце ўказаныя прыкметы, падобныя да Ларысы Шчыраковай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі