Вы тут

У рэдакцыю праекта "ИМЕНА" прыйшлі сілавікі ў масках

Абвестка ад праекта "ИМЕНА" / facebook.com/imenamag

Людзі ў масках прыйшлі 11 верасня ў рэдакцыю дабрачыннага праекта "ИМЕНА". Журналістам Еўрарадыё гэта пацвердзілі супрацоўнікі выдання і работнікі з аднаго з офісаў у тым жа будынку.

Пакуль што не зразумела, што гэта за сілавікі і якія ў іх мэты — у рэдакцыі няма супрацоўнікаў, якія маглі б гэта распавесці.

Нядаўна праект "ИМЕНА" прапанаваў дапамогу ў лячэнні пратэстоўцам, пацярпелым падчас вулічных акцыяў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.