У Расію не пусцілі 22 тоны малочнай сыроваткі з Беларусі

У пункце пропуску "Чырвоны Камень" на Браншчыне спынілі ўвоз 22 тон канцэнтраванай малочнай сыроваткі з Беларусі. Пра гэта інфармуе bryansktoday.ru са спасылкай на Федэральную службу па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі.

Інспектары Рассельгаснагляду выявілі, што беларускі груз перавозілі з ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі, запоўненымі з парушэннем патрабаванняў.

Усю малочную сыроватку было вырашана вярнуць адпраўніку.

Фота — bryansktoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі