У расійскім Екацярынбургу машыны прымёрзлі да дарогі
![У расійскім Екацярынбургу машыны прымёрзлі да дарогі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mashyny_1.jpg.webp?itok=gac6vtCC)
У расійскім Екацярынбургу аўтамабілі прымярзалі да праезнай часткі. Раніцай 7 студзеня ў гэтым горадзе адбыўся прарыў трубаправода і вада палілася на дарогу, хутка ператвараючыся ў лёд.
З-за аварыі на дарозе атрымаўся затор і некалькі машын паспелі прымёрзнуць да асфальту. У выніку мясцовым пажарна-выратавальным службам давялося займацца не толькі прарывам трубы, але і вызваленнем машын з ледзянога палону, паведамляе упраўленне МНС па Свярдлоўскай вобласці Расіі.
У Екацярынбургу цяпер стаяць моцныя 25-градусныя маразы.
Фота: МНС Расі