У расійскім Белгарадзе гарыць нафтабаза, на відэа трапіла атака на яе верталётаў

У расійскім Белгарадзе гарыць нафтабаза, на відэа трапіла атака на яе верталётаў

У расійскім Белгарадзе гарыць нафтабаза. Там загарэліся восем рэзервуараў з палівам. Раненні атрымалі два работнікі нафтабазы. У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічаюць сотні людзей, дзясяткі адзінак тэхнікі (нават верталёты). Праведзена эвакуацыя мясцовага насельніцтва.

На відэа трапіла атака на нафтабазу двух верталётаў. Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ўдар па ёй нанеслі два ўкраінскія верталёты, якія прыляцелі на малой вышыні (Белгарад знаходзіцца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад украінскай мяжы).

Украінскі бок сітуацыю не каментуе.

У апошнія тыдні РФ метадычна наносіць ракетныя ўдары па нафтабазах па ўсёй Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі