У Расіі выпаў аранжавы снег

У пяці раёнах Омскай вобласці Расіі выпаў рознакаляровы снег. Даўжыня паласы выпаўшага снега - сто кіламетраў, адценні ападкаў — ад светла-жоўтага да аранжавага таноў. Больш таго, снег пакрыты масляністым плямамі і мае затхлы пах. Паводле інфармацыі расійскіх выратавальнікаў, у пацярпелых раёнах вобласці знаходзяцца 49 населеных пунктаў, у якіх пражываюць больш за 27 тысяч чалавек.

Пакуль мясцовае насельніцтва не скардзілася на пагаршэнне здароўя, але жыхароў неадкладна праінфармавалі аб мерах бяспекі. Мясцовая прыродаахоўная пракуратура ініцыявала праверку.

Мяркуецца, што прычынай выпадзення анамальных ападкаў магла стаць тэхнагенная аварыя або залпавы выкід у атмасферу на адным з буйных прамысловых прадпрыемстваў, паведамляе агенства REGNUM.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі