У Расіі сарвалі “сходку” супраць беларускага “злодзея ў законе” (відэа)

На гэтую сустрэчу "злодзеі ў законе" з'язджаліся з усёй Расіі, паведамляюць расійскія СМІ.



Праваахоўнікі затрымалі адразу 9 крымінальных аўтарытэтаў. Сярод іх — пляменнік забітага паўгода таму ўплывовага Дзеда Хасана. Ахоўнікі парадку раптоўна наляцелі ў кафэ, дзе рыхтаваўся сход крымінальных аўтарытэтаў, таму прысутныя не паспелі аказаць супраціву.



Паводле папярэдняй інфармацыі, сход "законнікі” зладзілі, каб зразумець, як змагацца з новай крымінальнай пагрозай. Іх вельмі непакоіць той факт, што ў Свярдлоўскую вобласць спрабуе зайсці  "злодзей у законе" Алег Герасімовіч па мянушцы Слуцкі, які ў апошні час шукаў сабе прыхільнікаў на тэрыторыі рэгіёну.



38-гадовы беларус Алег Герасімовіч быў каранаваны 10 снежня мінулага года на зладзейскай сходцы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Гэтую ж працэдуру са “Слуцкім” прайшлі яшчэ тры ураджэнцы Беларусі, вядомыя ў крымінальным асяроддзі пад мянушкамі Саша Медзведзяня, Руслан Лебедзь і Паштэт.



Прыхільнікі Дзеда Хасана не прызналі гэтай каранацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі