У Расіі Бона прызнаўся, што яго настаўнік - Юры Шаўчук (відэа)

Учора, 25 жніўня, у Маскве адбыўся канцэрт ірландскага гурта U2. Шоў наведала да 70 тысяч прыхільнікаў калектыву, а музыкі не на жарт узрадавалі сваіх расійскіх фанатаў. У заключнай частцы канцэрту Бона заспяваў песню Боба Дылана "Knockin' On Heaven's Door" і, скончыўшы куплет, павярнуўся і паклікаў: Юрый! У той жа момант ля мікрафона побач з ім з'явіўся, хто б вы думалі? Не, не Чароўны Трус, а розум, гонар і сумленне рускага рока - Юрый Шаўчук! Пасля чаго Бона і Юрый дапелі песню разам. Шаўчук праспяваў куплет па-руску, падглядваючы ў паперку, імкнуўся ўзбагаціць гучанне песні залівістым бэк-вакалам, і скончыў свой выступ з крыкам: "Расія!". А Бона, звяртаючыся да Юрыя, сказаў: "Мы - твае вучні!", піша rambler.ru.

Публіка ўзрадавалася нечаканаму дуэту і, мяркуючы па водгуках у Інтэрнэце, вельмі ўхвальна і з натхненнем успрыняла тое, што заходнія музыкі, нарэшце, ацанілі і прынялі рускі рок.



Акрамя таго, перад канцэртам Бона сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Мядзведзевым. Па інфармацыі расійскіх СМІ, за гарбатай музыка і прэзідэнт абмеркавалі праблемы краін трэцяга свету, барацьбу са СНІДам і гурт Led Zeppelin.



Тым часам расійская міліцыя згарнула інфармацыйныя кропкі грамадскіх арганізацый Greenpeace, The ONE Campaign і Amnesty International, усталяваныя перад стадыёнам, дзе праходзіў канцэрт. Валанцёры гэтых арганізацый, па меркаванні праваахоўных органаў, зладзілі перад канцэртам незаконны пікет.

Фота: slon.ru, ogoniok.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі