У Расіі беларускіх спартсменаў могуць перастаць лічыць легіянерамі
![У Расіі беларускіх спартсменаў могуць перастаць лічыць легіянерамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1025961751ria715.jpg.webp?itok=flF4u6EG)
У Расіі беларускіх спартсменаў у гульнявых відах спорту могуць перастаць лічыць легіянерамі. Гэта вынікае са зменаў у загады, якія прапануе Міністэрства спорту Расіі. Гаворка ідзе пра футбол, хакей з шайбай, баскетбол, гандбол, валейбол, рэгбі, воднае пола, хакей з мячом і хакей на траве. У дакументах згадваецца выключэнне для спартсменаў-грамадзян саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Прапановы апублікаваныя на федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў для грамадскага абмеркавання, інфармуе БЕЛТА.
У чэрвені пытанне адмены легіянерскага статуса беларускіх спартсменаў у Расіі на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным падымаў Аляксандр Лукашэнка. Квоты па колькасці замежнікаў у расійскіх камандах прыводзілі да таго, што беларускія хакеісты, футбалісты мянялі грамадзянства. У Мінску перакананыя, што ранейшае рашэнне Міністэрства спорту Расіі лічыць беларусаў легіянерамі "супярэчыць дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы". Цяпер яго могуць змяніць.