У Расіі апрабавалі абсталяванне для Беларускай АЭС

У Расіі апрабавалі абсталяванне для Беларускай АЭС

У Расіі Цэнтральнае канструктарскае бюро машынабудавання (ЦКБМ) правяло выпрабаванні трох галоўных цыркуляцыйных помпавых агрэгатаў ГЦНА-1391, прызначаных для Беларускай атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведамляецца на сайце групы кампаніяў "Атамэнергамаш"

У рамках кантракту ЦКБМ зробіць пяць такіх агрэгатаў для другога энергаблока Беларускай АЭС, які яшчэ будуецца.

Галоўныя цыркуляцыйныя помпавыя агрэгаты — гэта неад'емная частка рэактарных установак АЭС. Яны выкарыстоўваюцца для стварэння цыркуляцыі цепланосьбіта ў першым контуры рэактара і працуюць ва ўмовах высокага ціску пры тэмпературы, якая перавышае 300 градусаў Цэльсія.

Адзіны ў Расіі комплекс для правядзення поўнамаштабных выпрабаванняў помпавага абсталявання ва ўмовах, якія імітуюць працу рэактара па ўсіх параметрах (ціск, тэмпература, тып цепланосьбіта), знаходзіцца акурат у ЦКБМ. Уся прадукцыя прадпрыемства, якая пастаўляецца на АЭС, праходзіць выпрабаванні ў розных рэжымах, што дазваляе своечасова выяўляць магчымыя адхіленні параметраў працы і выпраўляць няспраўнасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі