Вы тут

У Рагачоўскім раёне перакулілася аўтацыстэрна з дызельным палівам

На месцы здарэння / slova.by

У Рагачоўскім раёне перакулілася аўтацыстэрна з дызельным палівам. Як паведамляе газета "Свабоднае слова", здарэнне адбылося 19 красавіка каля 16-й гадзіны на трасе ў трох кіламетрах ад вёскі Гадзілавічы. Кіроўца не пацярпеў. На месца выязджалі ратавальнікі. Супрацоўнікі ДАІ высвятлялі прычыну здарэння. Аўтамабіль належыць аграпрамысловаму прадпрыемству "Дзедлава" (Рагачоўскі раён).

Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама адзначае, што "ратавальнікі не дапусцілі ўзгарання паліва, якое разлілося, і аператыўна ліквідавалі наступствы надзвычайнай сітуацыі". У сераду месца здарэння наведаюць спецыялісты жлобінскай лабараторыі "аналітычнага кантроля ў галіне аховы навакольнага асяроддзя". Яны возьмуць пробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.