У радзільні ў Маладзечне памерла жанчына

У радзільні ў Маладзечне памерла жанчына

У радзільні ў Маладзечне памерла жанчына, 1988 года нараджэння. Адбылося гэта ўначы 5 красавіка праз некалькі гадзін пасля родаў. Гэты факт сайту kraj.by пацвердзіў пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі. Праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Адзначаецца, што немаўля жывое і здаровае. Жанчына яго нарадзіла натуральным шляхам.

У радзільні ў Маладзечне памерла жанчына

На сённяшні дзень я магу толькі канстатаваць факт: так, сапраўды, такі выпадак у маладзечанскай радзільні быў. Даваць нейкую ацэнку гэтаму здарэнню лічу заўчасным. Магу толькі запэўніць, што гэтай трагедыі праваахоўныя органы нададуць пільную ўвагу. На жаль, людзі паміраюць ва ўстановах аховы здароўя. Але гэты выпадак не шараговы, таму пасля неабходнай праверкі мы дадзім таму, што здарылася прававую ацэнку.

Пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі