Следчы камітэт вядзе праверку па факце смерці дзвюх парадзіх у Маладзечне

Следчы камітэт вядзе праверку па факце смерці дзвюх парадзіх у Маладзечне

5 красавіка ў радзільні Маладзечна падчас родаў памерла жанчына 1988 года нараджэння. За некалькі месяцаў да таго, 29 кастрычніка 2015 года, у той жа радзільні памерла 23-гадовая парадзіха. Па факце смерці жанчын у радзільні аддзел СК Маладзечна праводзіць праверку і чакае вынікаў экспертыз.

"Што датычыць першага выпадку, мы чакаем вынікаў экспертыз. Наконт другога — Маладзечанскім аддзелам СК па дадзеным факце праводзіцца праверка, усебакова высвятляюцца абставіны таго, што адбылося", — распавядае прэс-сакратар СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Варта адзначыць, што афіцыйна ў мінулым годзе ў Беларусі не было зафіксавана выпадкаў смерці жанчын у радзільнях. Пра гэта казала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі