У пятніцу зноў прагназуюцца дажджы
У пятніцу, 9 жніўня, ў Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па поўначы краіны пройдуць дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці — моцныя дажджы. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, уначы па паўночным усходзе — моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе 10-15 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +20 да +26.