У пятніцу ў Брэсцкай вобласці месцамі чакаецца моцны мокры снег

Удзень у пятніцу, 1 красавіка, ападкі (снег, мокры снег і дождж) магчымыя практычна па ўсёй Беларусі. Уначы — пераважна на поўдні. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў дзённыя гадзіны ў Брэсцкай вобласці месцамі чакаецца моцны мокры снег.

Парывы ветру ў некаторых раёнах будуць дасягаць 15-18 м/с.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -7 на поўначы да +3 градусаў на паўднёвым усходзе (у Мінску — ад -2 да -4), удзень — 1-7 цяпла (у сталіцы — ад +2 да +4 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.