У пятніцу ў Беларусі прагназуюць снегапады

Снегапад, ілюстрацыйнае фота

Снегапад, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 8 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-10 марозу, пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 11-14 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад -3 па поўдні да -10 па поўначы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі