У пятніцу ў Беларусі прагназуюць снег і галалёдзіцу

У пятніцу ў Беларусі прагназуюць снег і галалёдзіцу

4 лістапада ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць снег і галалёдзіцу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Паводле прагнозу метэаролагаў, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -2 да +4 градусаў.

У Мінску ўдзень прагназуецца ад нуля да 2 градусаў цяпла, увечары магчымы снег.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі