У пятніцу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу на дарогах
![Галалёдзіца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/prahn-2812.jpg.webp?itok=ljTf4Jrk)
Галалёдзіца / pixabay.com
У пятніцу, 29 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночным усходзе прагназуюць снег, мокры снег, дождж. Удзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць ападкі — у асноўным дождж. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, удзень прагназуюць 2-8 цяпла.
![У пятніцу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу на дарогах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/VA_H8Tix2eo.jpg.webp?itok=bdAn8m3y)
vk.com/belgidromet
![У пятніцу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу на дарогах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hqKK73n5CP0.jpg.webp?itok=6Cha-F0w)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.