У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дождж і моцны вецер — ідзе актыўны цыклон

Вецер заходні і паўднёва-заходні, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 15-24 метраў.



Тэмпература паветра на працягу 10 студзеня складзе 1-6 градусаў цяпла, удзень у паўднёвых раёнах Беларусі чакаецца да 8 градусаў вышэй за нуль.



З пятніцы на нашу краіну пачне насоўвацца актыўны цыклон "Дагма" (ці "Дагмар") які і прынясе з сабой моцны вецер. Нагадаем, зіма ў Беларусі пачнецца на выхадных. Ужо ў панядзелак, 13 студзеня, чакаецца ўзмацненне маразоў да -10 градусаў.

Фотафакт: У Пінску сёння было 10 градусаў цяпла
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі