На выхадных пачнецца зіма: мокры снег і завіруха

У пятніцу 10 студзеня будзе яшчэ цёпла. Але з ападкамі, чакаецца дождж і мокры снег, месцамі моцныя. Уначы і раніцай слабы туман і галалёдзіца. Вецер з парывамі да 15-22 м/с. Тэмпература паветра уначы -1...+5, удзень +1...+7.

"Атлантычныя цыклоны, якія яшчэ на пачатку зімы перакрылі доступ халоднаму паветру з Арктыкі, у канцы тыдня бяруць перапынак. Атлантычны цыклон пройдзе ў пятніцу па сярэдніх шыротах, а наступны затрымаецца ў Атлантыцы. Гэтым скарыстаецца халоднае арктычнае паветра — установіцца зімовы характар надвор'я", — кажа начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.


У суботу 11 студзеня на большай тэрыторыі снег, мокры снег, месцамі моцны, завіруха, на дарогах галаледзіца.


На паўднёвым захадзе мокры снег і дождж, слабы галалёд. Вецер парывамі да 15-22 м/с. Тэмпература паветра ад -4 да +3 градусаў на поўдні.


У нядзелю 12 студзеня таксама снег і мокры снег, тэмпература паветра знізіцца да -2...-8, на поўдні каля 0 градусаў.


Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў. Уначы -4...-10, падчас праясненняў да -15, удзень -3...-9, месцамі да -11. Кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.

У аўторак месцамі кароткачасовы снег, галалёдзіца. Уначы -6...-12, да -3...-16 падчас праясненняў. Удзень -5...-11 градусаў.
 

Фота — wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі