Вы тут

У пятніцу ў Беларусі будзе да +19, месцамі магчымыя навальніцы

Восень / БЕЛТА

У пятніцу, 2 кастрычніка, у Беларусі ападкі (кароткачасовыя дажджы) прагназуюцца пераважна ў Брэсцкай вобласці. Удзень месцамі магчымыя навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў цяпла (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +13 да +19 градусаў (у сталіцы — ад +14 да +16).

У асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Сіноптыкі паведамляюць пра пацяпленне ў выхадныя дні. Увогуле кастрычнік будзе цёплы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.