У пятніцу, 10 лютага, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі традыцыйна папярэджваюць пра галалёд, які захаваўся на асобных участках дарог. Таксама месцамі прагназуецца моцны заходні вецер — з парывамі да 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да -13 градусаў (у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1).

vk.com/belgidromet
