Вы тут

У пятніцу прагназуюць дождж і парывісты вецер

Чакаюцца дождж і парывісты вецер / БЕЛТА

У пятніцу, 19 лістапада, чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты, месцамі па захадзе — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да +6. Удзень чакаецца 5-11 цяпла, па паўночным усходзе краіны будзе 2-4 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.