У пятніцу плануецца чарговае адкрыццё злашчаснага моста ў Гродне

У пятніцу плануецца чарговае адкрыццё злашчаснага моста ў Гродне

У пятніцу, 6 жніўня, у Гродне плануецца чарговае адкрыццё Усходняга моста праз Нёман, паведамляе мясцовы гарвыканкам. Гэта будзе ўжо трэцяя спроба.

Як распавядала Еўрарадыё, першы раз мост меліся адкрыць у прысутнасці Лукашэнкі на пачатку ліпеня, але перашкодзіла стыхія. Другі раз залева пашкодзіла мост за некалькі гадзін да адкрыцця. Пасля гэтага каля злашчаснага моста праваслаўныя святары адслужылі малебен. 

Ці ўсё будзе добра заўтра — таксама пад пытаннем. Сіноптыкі прагназуюць на пятніцу залеву, магчымую навальніцу і парывісты вецер. Ці ўдасца мосту вытрымаць чарговы ўдар стыхіі, пабачым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі