Каля моста ў Гродне, які не змог адкрыць Лукашэнка, адслужылі малебен

Каля моста ў Гродне, які не змог адкрыць Лукашэнка, адслужылі малебен

Усходні мост праз Нёман у Гродне плануюць аднавіць да пачатку жніўня. 17 ліпеня яго ўрачыста збіраўся адкрыць Аляксандр Лукашэнка, але перашкодзіла стыхія (адбываецца гэта ўжо другі раз у ліпені) — моцная залева прывяла да значнага разбурэння грунту каля моста. Ідуць аднаўленчыя працы.

Але рамонт адбываецца не толькі справай, але і словам. Тэлеканал "Гродна Плюс" паведамляе, што праваслаўныя святары арганізавалі малебен каля моста з Жыровіцкай іконай Маці Божай. Найхутчэй гэта была яе копія. Ці дапамогуць малітвы, пабачым ужо праз некалькі тыдняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі