У пятніцу на паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны снег

Зіма ў Беларусі
Зіма ў Беларусі

Уначы і раніцай у пятніцу, 25 лістапада, на паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны снег. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, папярэджваюць сіноптыкі. Ападкі (снег, мокры снег) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. На паўднёвым усходзе Беларусі захаваецца галалёд.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).

У пятніцу на паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны снег
vk.com/belgidromet
У пятніцу на паўночным усходзе Беларусі чакаецца моцны снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі