У пятніцу ў Беларусі будзе да +24 і без дажджоў

У пятніцу ў Беларусі будзе да +24 і без дажджоў

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 16 жніўня, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы прагназуецца 10-15 градусаў цяпла, у асобных раёнах — толькі 7-9 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +18...+24.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі