У пятніцу будзе апошні цёплы дзень

У пятніцу будзе апошні цёплы дзень

Пятніца, 21 верасня, будзе апошнім цёплым днём у Беларусі. Такім чынам, пачатак сапраўднага восеньскага надвор'я супадзе з прыходам астранамічнай восені (22 верасня).

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўднёвы ўмераны, паведамляе Белгідрамет

Уначы тэмпература паветра прагназуецца 10-16 градусаў цяпла, месцамі будзе +7...+9. Удзень яна павысіцца да 23-28 вышэй за нуль.

Ужо ў суботу, 22 верасня, да нас прыйдзе халодная паветраная маса з Еўропы. Уначы па паўночным захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Па ўсходзе Беларусі ўдзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, днём у асобных раёнах па ўсходзе краіны моцны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 11-14 са знакам "плюс". Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 14 да 19 градусаў цяпла, толькі па ўсходзе будзе +20...+27.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі