У пятніцу, 3 лютага, у Беларусі чакаецца снег

У пятніцу, 3 лютага, у Беларусі чакаецца снег

У пятніцу, 3 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыках, вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа -1...-7, па ўсходзе ён апусціцца да мінус 10 градусаў. Удзень чакаецца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі