У прэс-сакратаркі Лукашэнкі заўважылі гадзіннік за 20 тысяч еўра
![Наталля Эйсмант](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/ejsmant-1405-1.jpg.webp?itok=ZR5IgHEf)
Наталля Эйсмант / "Беларусь 1"
У Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі, заўважылі на руцэ дарагі гадзіннік.
У сюжэце пра прэсу, якую яна дае чытаць свайму кіраўніку, Альянс расследвальнікаў Беларусі разгледзеў на руцэ Эйсмант гадзіннік Rolex Datejust 31mm. Гэты аксесуар каштуе ад 19 да 22,6 тысячы еўра — кошт залежыць ад колькасці брыльянтаў у афармленні.
Яшчэ адно дарагое ўпрыгожанне ў прэс-сакратаркі Лукашэнкі — залатыя завушніцы Van Cleef Sweet Alhamra з чорным оніксам. Яны каштуюць ад 2,6 да 5 тысяч еўра.
Тым часам сам Лукашэнка нядаўна публічна абрынуўся на "лімузіны на выпускных" — маўляў, не трэба празмернай раскошы.
![У прэс-сакратаркі Лукашэнкі заўважылі гадзіннік за 20 тысяч еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ejsmant-1405-2.jpg.webp?itok=shA-FIFs)
![У прэс-сакратаркі Лукашэнкі заўважылі гадзіннік за 20 тысяч еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ejsmant-1405-3.jpg.webp?itok=nfdrvBn3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.