У Познані пройдзе Фестываль беларускай культуры

У межах імпрэзы пройдзе паказ фільма “Жыве Беларусь!”, сустрэча з беларускім літаратарам Віталём Воранавым,  выстава беларускага мастака Марка Максімовіча, канферэнцыя “Беларусь — перспектывы і рызыкі” і  сустрэча з польскім падарожнікам “Беларусь вачыма паляка”.



У заключны дзень мерапрыемства  ўвечары адбудзецца канцэрт сучаснай беларускай музыкі.





Арганізатарам імпрэзы выступіла Навуковае кола Усходняга інстытуту.