У Польшчы заявілі пра выпадковае парушэнне паветранай прасторы Беларусі

У Польшчы заявілі пра выпадковае парушэнне паветранай прасторы Беларусі

У Польшчы заявілі пра выпадковае парушэнне паветранай прасторы Беларусі. Раней Мінабароны нашай краіны паведаміла пра верталёт Мі-24, які 29 красавіка на хвіліну заляцеў на беларускую тэрыторыю ў раёне населенага пункта Церабунь. З-за гэтага інцыдэнта ў беларускае абароннае ведамства выклікалі аташэ па пытаннях абароны пры польскай амбасадзе. Яму "была выказана заклапочанасць частымі выпадкамі парушэння дзяржаўнай мяжы", а таксама "заяўлена аб неабходнасці правядзення разбіральніцтва па гэтым факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі