Мінабароны: у беларускую прастору з Польшчы заляцеў верталёт Мі-24

Мінабароны: у беларускую прастору з Польшчы заляцеў верталёт Мі-24

Беларускую паветраную прастору 29 красавіка парушыў верталёт Мі-24, які заляцеў з тэрыторыі Польшчы, заяўляе прэс-служба Мінабароны.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Казловічы. Паведамляецца, што ў 2:02 верталёт заляцеў у прастору Беларусі, а ў 2:03 пакінуў яе ў раёне населенага пункта Церабунь. 

У мінабароны падкрэсліваюць, што гэта другое парушэнне паветранай мяжы на працягу месяца.  

"У сувязі з дадзеным інцыдэнтам 30 красавіка ў беларускае абароннае ведамства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, якому была выказана заклапочанасць частымі выпадкамі парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама заяўлена аб неабходнасці правядзення разбіральніцтва па гэтым факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках", — заяўляюць у Мінабароны.

Польскаму аташэ таксама ўказалі на тое, што Беларусь дагэтуль не атрымала вынікаў разбіральніцтва па факце парушэння беларускай мяжы 12 красавіка 2021 года. У СМІ тады выказвалі здагадку, што гэта мог быць дрон кантарбандыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі