У Польшчы затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі мігрантаў з РБ у Германію

Паводле словаў прадстаўнікоў польскіх спецслужбаў, затрыманыя не чакалі арышту і былі здзіўленыя / strazgraniczna.pl
Паводле словаў прадстаўнікоў польскіх спецслужбаў, затрыманыя не чакалі арышту і былі здзіўленыя / strazgraniczna.pl

У Польшчы затрымалі групу людзей, якіх падазраюць у перапраўцы мігрантаў з Беларусі ў Польшчу і далей да мяжы з Германіяй. Пра гэта расказалі ў польскай Памежнай службе.

"Банда арганізавала незаконны пераход мяжы не менш чым для 200 замежнікаў з 2021 года", — адзначылі ва ўстанове. Затрыманыя 10 чалавек. Высветлена, што кожны мігрант мусіў заплаціць кантрабандыстам за паслугі каля 5000 еўра. Групу адсочвалі некалькі месяцаў. Паводле словаў прадстаўнікоў польскай Памежнай службы, затрыманыя былі здзіўленыя з'яўленнем праваахоўнікаў, яны не чакалі арыштаў.

Цяпер следчыя высвятляюць, колькі ўсяго мігрантаў пераправіла гэтая група. Вядома, што замежнікаў пасля пераходу мяжы з Беларуссю на аўтамабілях везлі ў бок мяжы з Германіяй і пакідалі там. Далей мігранты пешшу перасякалі польска-нямецкую мяжу, іх пунктам прызначэння сталі краіны Заходняй Еўропы. Большасць з іх — выхадцы з Блізкага Усходу. Кіраўнікам гэтай групы (яны таксама затрыманыя) пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі