У Польшчы прынялі чарговы закон, які абмяжоўвае грамадзянскія правы

У Польшчы прынялі чарговы закон, які абмяжоўвае грамадзянскія правы

15 студзеня парламент Польшчы прыняў новы закон, які пашырае магчымасці сачэння за грамадзянамі. Праваабаронцы ўжо назвалі яго “паліцэйскім”. Агенцтва Standard & Poor’s знізіла рэйтынг краіны ў сувязі з гэтым.

Паводле новага закона, недасяжнымі для следчых органаў застануцца толькі таямніца споведзі і размовы з адвакатамі, перадае агенцтва dpa.

У сувязі з дзеяннямі ўладаў рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s нечакана знізіла доўгатэрміновы суверэнны рэйтынг Польшчы на адну прыступку — з А- да BBB+ з негатыўным прагнозам, адзначыўшы, што цягам двух гадоў ёсць магчымасць новага паніжэння. Эксперты арганізацыі абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што рэформы Канстытуцыйнага суда і грамадскага радыё і тэлебачання моцна аслабілі адпаведныя інстытуты ў Польшчы. Пры гэтым агенцтва адзначае, што крокі польскага ўрада аказаліся больш сур’ёзнымі, чым чакалася, паведамляе Deutsche Welle.

Нагадаем, за апошні час урад суседняй краіны правёў рэформы Канстытуцыйнага суда, а таксама грамадскага радыё і тэлебачання. Яны значна абмежавалі правы грамадзянаў краіны. Еўрасаюз ужо заявіў, што пачаў асабліва пільна сачыць за сітуацыяй у Польшчы.

Відэа: Deutsche Welle

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі