Вы тут

У Польшчы назвалі дату, калі могуць адкрыцца межы

Чаканне / Reuters

У Польшчы назвалі дату, калі могуць адкрыцца межы. Гэта — 15 чэрвеня, заявіў намеснік міністра дзяржаўных актываў Польшчы Артур Собань. Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне прыме прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Ён улічыць ацэнку эпідэміялагічных рызык, зробленую экспертамі, паведамляе polskieradio.pl.

Польшча закрыла межы ў сакавіку пасля распаўсюду каранвіруса.

Наша заходняя суседка на 35-м месцы па колькасці пацверджаных выпадкаў каранавіруса — 22,8 тысячы (+352 за апошнія суткі), памерлі 1038 чалавек (+10). Беларусь займае 23-е месца — 39,8 тысячы выпадкаў (+902), памерлі 219 чалавек (+5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.