У Польшчы апраўданы "Буры", які ўдзельнічаў у генацыдзе беларусаў

У Польшчы апраўданы "Буры", які ўдзельнічаў у генацыдзе беларусаў

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў камандзіра ляснога атрада польскага антыкамуністычнага падполля Рамуальда Райса ("Бурага"), інфармуе Радыё Свабода. Было заяўлена, што ранейшая пазіцыя ўстановы адносна яго ўдзелу ў генацыдзе этнічнага беларускага насельніцтва на Падляшшы была "хібнаю".

У 2005-м следчыя Інстытута нацыянальнай памяці прыйшлі да высновы, што дзеянні "Бурага" ў студзені-лютым 1946-га "мелі прыкметы генацыду" ў дачыненні да праваслаўных беларусаў. Пры новым кіраўніцтве Інстытута выснова следчых была скасаваная. Было заяўлена, што адзіным правамоцным рашэннем у справе з'яўляецца судовая пастанова ад 1995 года, якая не толькі скасавала смяротны прысуд "Бураму" 1949 года, але і рэабілітавала яго. Аказваецца, у 1946 годзе польскі камандзір знаходзіўся ў "абставінах вышэйшай неабходнасці, якая прымушала яго рабіць дзеянні не заўсёды адназначныя этычна"!

А як жа ахвяры? У выніку рэйду баевікоў "Бурага" згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі ад куль або ў агні 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці.

"Гэта быў генацыд,кажа ў каментары тэлеканалу СТБ старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. — Людзей мэтанакіравана забівалі не за тое, што яны былі камуністамі, не за тое, што здзяйснялі нешта. Пра гэта нельга забываць. Калі такое робіцца, ну гэта проста акт амаралізму і подласці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі