Вы тут

У Полацкім раёне знайшлі цела аднаго з патанулых хлопчыкаў

Трагедыя адбылася 29 снежня на рацэ Заходняя Дзвіна / 112.by

У Полацкім раёне вадалазы выявілі ў Заходняй Дзвіне цела аднаго з хлопчыкаў, якія патанулі ў канцы мінулага года. Яго знайшлі на адлегласці 700-800 метраў ад месца ўтаплення, паведамляе прэс-служба МНС.

Двое хлопчыкаў 10 і 12 гадоў 29 снежня гулялі каля ракі. Адзін з іх вырашыў праверыць таўшчыню лёду і праваліўся пад ваду. Яго сябар паспрабаваў дапамагчы, але таксама апынуўся ў вадзе.

Цела другога хлопчыка пакуль не знайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.