У Полацкім раёне гарэў падземны нафтавы рэзервуар
![Ратавальнікі каля рэзервуара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/765.jpg.webp?itok=IaqAKe7b)
Ратавальнікі каля рэзервуара / t.me/mchs112by/
У Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў чацвер загарэўся падземны нафтавы рэзервуар. На месцы працавалі ратавальнікі, якія ўзгаранне ліквідавалі.
Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў чацвер на тэрыторыі філіяла па транспарціроўцы нафты "Наваполацк" ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Рэзервуар быў на рамонце і не эксплуатаваўся (гарэлі рэшткі нафтапрадуктаў). Прычына ўзгарання высвятляецца. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.
![У Полацкім раёне гарэў падземны нафтавы рэзервуар](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/788_2.jpg.webp?itok=0s9sVqg9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.