У Полацкім раёне працягваюць ліквідоўваць наступствы выбуху ў жылым доме

На другім паверсе частка сцяны і перакрыццяў абрынуліся

На другім паверсе частка сцяны і перакрыццяў абрынуліся / vitebsk.mchs.gov.by

У аграгарадку Захарнічы ў Полацкім раёне працягваюць ліквідоўваць наступствы выбуху ў шматкватэрным двухпавярховым жылым доме. Праведзены дэмантаж канструкцый, устаноўлены апоры, умацаваныя сцены, каб можна было праводзіць абследаванне і высвятляць прычыны здарэння. Пра гэта ў пятніцу БЕЛТА паведаміў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

Здарэнне адбылося ўвечары 5 снежня. Выбух адбыўся ў адной з кватэр на другім паверсе. Спачатку меркавалася, што выбухнуў газавы балон, што не пацвердзілі спецыялісты "Полацкгаза". Пацярпелы 47-гадовы мужчына распавёў, што, адкрыўшы фортку, ён "падкурыў цыгарэту", і ў гэты час адбыўся выбух. Мяркуецца, што перад гэтым была ўцечка газу.

Таксама пацярпела 83-гадовая маці мужчыны. Іх спачатку шпіталізавалі ў Полацкую цэнтральную гарадскую бальніцу. Мужчына быў у цяжкім стане, і яго перавезлі ў Віцебск у абласную бальніцу.

Чыноўнікі кажуць, што паколькі першы пад'езд дома не пашкоджаны, жыхары змогуць вярнуцца ў свае кватэры, як толькі будзе атрымана станоўчае заключэнне спецыялістаў. Другі пад'езд не прыдатны для пражывання. Усе жыхары дома былі эвакуяваныя, ім вызначаныя кватэры з манеўранага фонду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі