У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух
![У выніку выбуху частка сцяны абрынулася](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/dz01_1.jpg.webp?itok=eqIXmmdt)
У выніку выбуху частка сцяны абрынулася / t.me/mchs112by/
5 снежня ў Полацкім раёне ў аграгарадку Захарнічы ў шматкватэрным жылым доме выбухнуў газавы балон (паводле папярэдняй інфармацыі, якая ў далейшым не пацвердзілася). Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў кватэры на другім паверсе. Частка сцяны, перакрыццяў абрынуліся.
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў 47-гадовага мужчыну. Яшчэ да іх прыезду відавочцы выратавалі 83-гадовую жанчыну. Пацярпелых шпіталізавалі.
Былі эвакуяваныя 11 жыхароў дома.
Пры выездзе на месца здарэння спецыялістамі "Полацкгаза" прадпрыемства "Віцебскаблгаз" было ўстаноўлена, што "цэласнасць устаноўкі звадкаванага газу і двухканфорачнай пліты не парушаная", а "краны на пліце і вентыль газавага балона зачыненыя". У мэтах бяспекі газавы балон "перамешчаны ратавальнікамі за межы жылога памяшкання". Праводзіцца расследаванне.
![У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1234_4.jpg.webp?itok=NQepvrxX)
![У Полацкім раёне ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/144_2.jpg.webp?itok=WJeptp-Q)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.