Вы тут

У Полацкім памежным атрадзе афіцэр спрабаваў сябе забіць

27-гадовы памежнік служыў ва ўпраўленні атрада / Ілюстрацыйнае фота ay.by

У Полацкім памежным атрадзе афіцэр спрабаваў сябе забіць. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, раніцай 9 кастрычніка капітана знайшлі ў яго рабочым кабінеце з ранай на шыі. Ён спрабаваў учыніць суіцыд і сам нанёс сабе пашкоджанне (чым менавіта, не ўдакладняецца). Памежнік знаходзіцца ў рэанімацыі Полацкай гарадской бальніцы, пагрозы для яго жыцця няма.

Вядома, што афіцэру 27 гадоў. Ён служыў ва ўпраўленні памежнага атрада.

Пра здарэнне памежнікі паведамілі ў міліцыю, Следчы камітэт і пракуратуру.

Як інфармавала Еўрарадыё, напярэдадні падчас стрыму начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў распавядаў пра суіцыды ў беларускім войску. Сёлета іх было тры. 

Летась 43-гадовы прапаршчык з Полацка стрэліў сабе ў сэрца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.