У піваварнай кампаніі "Крыніца" змяняецца кіраўніцтва

Супрацоўнікі ў тэлефоннай размове пацвердзілі сайту Onliner.by, што заўтра калектыву прадставяць новага кіраўніка. Нагадаем, што 10 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада па пытаннях развіцця піваварнай галіны.



Як паведамляла Еўрарадыё, падчас нарады кіраўнік Беларусі абурыўся, што дырэктар "Крыніцы" атрымоўвае заробак у 17 мільёнаў рублёў — як віцэ-прэм'ер. Да таго ж, абурыўся Лукашэнка, дырэктар бясплатна есць, п'е і ездзіць на аўтамабілі. Пры гэтым магутнасці завода загружаныя толькі на 55%.



Акрамя таго Лукашэнка заявіў, што ў выпадку неэфектыўнай працы ў Беларусі прыватных піваварных кампаній яны будуць вернутыя пад кантроль дзяржавы, як "Камунарка" і "Спартак".



Калаж — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі