У Пінску з'явіўся помнік суровым памежнікам у савецкіх фуражках

У Пінску з'явіўся помнік суровым памежнікам у савецкіх фуражках

У Пінску на скрыжаванні вуліц Завальная і Брэсцкая з'явіўся помнік памежнікам усіх пакаленняў. На шматтоннай гранітнай глыбе высечаныя тры суровыя твары. На галовах абаронцаў мяжы — савецкія фуражкі з зоркамі. А на пастаменце — эмблемы памежных войскаў у розныя гістарычныя перыяды, піша "Медыя-Палессе".

Адкрыць памятны знак плануецца ў кастрычніку ў дзень стварэння Пінскага памежнага атрада.

Раней меркавалася, што прыкладны кошт памятнага знака складзе каля 40 тысяч рублёў. Працы па яго вырабе, устаноўцы і добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі планавалася ажыццяўляць за кошт вайскоўцаў Пінскага пагранатрада, іншых тэрытарыяльных органаў і ветэранскіх арганізацый памежнай службы, а таксама за кошт спонсарскай дапамогі і добраахвотных ахвяраванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі