У Пінску пацыент памёр, бо лекар не аказаў яму своечасовую дапамогу

У Пінску пацыент памёр, бо лекар не аказаў яму своечасовую дапамогу

Пракуратура пачала крымінальную справу на лекара Пінскай цэнтральнай лякарні за неаказанне ім меддапамогі хвораму, што прывяло да яго смерці па неасцярожнасці. Пра гэта паведамляе сайт Генпракуратуры.

Паводле звестак праваахоўнікаў, здарэнне адбылося ў ноч з 11 на 12 лютага 2018 года. У гэтую ноч доктар быў дзяжурным у лякарні. Ён без паважных прычынаў не аказаў належную меддапамогу 41-гадоваму хвораму, якога даставіла брыгада Пінскай цэнтральнай паліклінікі. У выніку хворы памёр у той жа дзень у палаце прыёмнага аддзялення лякарні.

Папярэднім расследаваннем справы зоймецца Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі