У Пінску для Лукашэнкі сабралі сані

Сані для Лукашэнкі / БЕЛТА
Сані для Лукашэнкі / БЕЛТА

У Пінску для Аляксандра Лукашэнкі сабралі зімовыя сані. Іх зрабілі на адным з мясцовым прадпрыемстве, паведамляе БЕЛТА.

Сані былі зроблены на замову старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі. Чыноўнік збіраецца падарыць іх Лукашэнку.

На выкананне замовы спатрэбілася каля трох тыдняў. Самі майстры абкатаць сані не паспелі, бо да таго часу растаў снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі