У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў
![У асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/city-2045453_1280.jpg.webp?itok=wNnDMp72)
У асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман / pixabay.com
У першы дзень вясны ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах уначы і раніцай магчымы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (на Брэстчыне — да +7), у дзённыя гадзіны — ад +4 на паўночным усходзе да 15 цяпла на паўднёвым захадзе.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу, 2 сакавіка.
![У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GHgELMFXsAAGa7y.jpg.webp?itok=j3UQgbol)
twitter.com/belgidromet/
![У першы дзень вясны ў Беларусі будзе да +15 градусаў, без ападкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GHgEMYoWsAAXpgX.jpg.webp?itok=EqigJid-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.