У першы дзень траўня ў Беларусі будзе да +26
![Першы дзень траўня ў Беларусі будзе цёплым, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/krasavik-3004.jpg.webp?itok=XRxUWXz4)
Першы дзень траўня ў Беларусі будзе цёплым, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У сераду, 1 траўня, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль, месцамі будзе 3-5 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.